?

Log in

http://www.livejournal.com/support/see_request.bml?id=1878620 - LiveJournal.com па-беларуску [entries|archive|friends|userinfo]
lj_belarusian

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

http://www.livejournal.com/support/see_request.bml?id=1878620 [Стд. 7, 2015|11:19 pm]
lj_belarusian

lj_belarusian

[vadim_i_z]

mr_jedai піша ў Службу падтрымкі:

Дзень добры!

Пераключыу налады часопiсу на беларускую мову и зауважыу шмат памылак.
Некаторыя з iх датычацца напiсання слоу:

ПАВЕДАМЛЕНЬНІ - правiльна будзе ПАВЕДАМЛЕННІ
МАБІЛЬНАСЬЦЬ - МАБІЛЬНАСЦЬ

Некаторыя старонки наувогул не перакладзены:

http://www.livejournal.com/manage/settings/?cat=display
ЗАМЯНЯЛЬНІКІ ВЫЯВАЎ Replace inline images with a placeholder:On your Friends page In comments

Гэтыя памылкi будуць выпрауляцца у будучынi? Цi будзе падтрымка беларускай мовы для LJ ?

Дзякуй!

СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: yozas_gubka
2015-01-08 09:00 am (UTC)
у трэд выклікаецца Тарашкевіч!
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: redwingedduck
2015-01-08 12:17 pm (UTC)
Традыцыйна склалася так, што пераклад робіцца клясычным правапісам, адсюль і мяккія знакі, у гэтым месцы хіба можна параіць аўтару паведамленьня пачытаць Вікіпэдыю дзеля пашырэньня кругагляду, бо надта ўжо тыповае нараканьне, што «правільна будзе так».

Што да другой часткі, пераклад падтрымліваецца, але паведамленьняў шмат, а перакладчыкаў ня вельмі, таму карыстаюся выпадкам і заклікаю зьвяртацца да мяне тых, хто жадае папрацаваць над перакладам, каб я мог даць інструкцыі, як гэта робіцца. Вядома ж, з часам усё будзе выпраўлена і перакладзена.
(Адказаць) (Thread)
[User Picture]From: vadim_i_z
2015-01-08 02:14 pm (UTC)
Што тычыцца перакладу, то я параіў яму звярнуцца да Вас.

А вось што тычыцца Вікіпедыі - іх, як вядома, на беларускай мове дзве, і аўтар цалкам можа адказаць Вам тым жа:-) На мой погляд, больш лагічна было б карыстацца той версіяй правапісу, якую вывучаюць у школе, хоць аргумент "традыцыйна склалася" аспрэчыць таксама цяжка.
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: redwingedduck
2015-01-08 02:19 pm (UTC)
Баюся, што на цяперашні момант пытаньне хутчэй стаіць такім чынам: ці такі пераклад як ёсьць, ці ніякага. Бо чаргі тых, хто б жадаў дапамагчы зь перакладам, не назіраецца.

Дзьве Вікіпэдыі — гэта якраз дастаткова добры прыклад, як вырашыць сытуацыю з правапісамі, калі кожны можа карыстацца тым, якім хоча. Калі ЖЖ зробіць дзьве вэрсіі для беларускай мовы, наўрад ці нехта будзе супраць.
(Адказаць) (Parent) (Thread)