?

Log in

LiveJournal.com па-беларуску [entries|archive|friends|userinfo]
lj_belarusian

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

пераклад пытаньняў і адказаў [Стд. 31, 2006|09:35 pm]
lj_belarusian

mirritil
Пераклаў самае запатрабаванае пытаньне з FAQ - пра lj-cut. Праглядзіце.

http://www.minilog.com/ljtranslate/index.bml?mode=view&id=49956a25196ce7a4b28138ead764fd4c

Калі ня будзе ніводнай заўвагі, заўтра падам у базу.
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

Выявы; Images and Userpics [Стд. 31, 2006|09:04 pm]
lj_belarusian

mirritil
На цяперашні момант у перакладах паўсюль і Images, і Userpics перакладаюцца як "Выявы". Гэта прыводзіць да блытаніны; напрыклад, на старонцы інфармацыі пра карыстальніка ў нас ёсьць дзьве спасылкі на выявы: юзэрпікі і галерэі.

Трэба тэрмінова штосьці з гэтым рабіць. Я прапаную ўсё ж такі вынайсьці іншае слова для юзэрпікаў...
Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

Як скланяць "імя" [Стд. 31, 2006|04:17 pm]
lj_belarusian

mirritil
Слова "імя" скланяць можна па-рознаму:

- iмя Р імя (імені) Д імю (імені) Т імем (іменем) М імі (імені); мн. імі (імёны), імяў (імён і імёнаў) // Арфаграфічны (НН)

Гэта значыць, што можна сказаць як "працэс зьмены імя", так і "працэс зьмены імені"; як "ўвайшлі пад сваім імем" так і "ўвайшлі пад сваім іменем"; як "па вашым імі" так і "па вашым імені".

Я лічу, што лепей выкарыстоўваць паўсюль у ЖЖ толькі адзін варыянт - ці з "ен", ці безь яго, але каб была аднастайнасьць. Мне асабіста падабаецца варыянт бязь "ен", бо ён неяк болей "тарашкевіцкі".

Напішыце, што думаеце з гэтай нагоды. Трэба вызначыцца.
Спасылка7 камэнтароў|Пракамэнтаваць

Nudge [Стд. 24, 2006|02:40 pm]
lj_belarusian

redwingedduck
[Tags|]

На LiveJournal.com зьявілася новая мажлівасьць: http://www.livejournal.com/friends/nudge.bml
Завецца яна "Nudge a Friend!". Сэнс мае такі: калі ваш узаемны (абавязкова!) сябар не пісаў у свой дзёньнік больш за тыдзень, вы можаце накіраваць яму ліст эл.пошты праз вэб-інтэрфэйс LiveJournal.com з пажаданьнем, каб ён абнавіў свой журнал.

Вось і ўзьнікла пытаньне дакладнага перакладу слова "nudge" на беларускую. Непасрэдны пераклад слова: лёгка падштурхнуць локцем, падахвочваць, заахвочваць. Але яны крыху не пасуюць у гэтым кантэксьце. Мо вы нешта падкажаце?

Пакуль варыянты такія (nudge a friend, nudge):
- разварушы сябра, разварушыць;
- падахвоць сябра, падахвоціць;
- падштурхні сябра, падштурхнуць.
Спасылка18 камэнтароў|Пракамэнтаваць

Рознае [Стд. 13, 2006|02:13 pm]
lj_belarusian

redwingedduck
Цяпер інтэрфэйс перакладу падтрымлівае беларускую мову ў пляне перакладу назоўнікаў, што адпавядаюць лічбам, ці іншым колькасным зьявам. Напрыклад, цяпер пры перакладзе сыстэма ўжывае правільную форму назоўнікаў:
1 месяц
2 месяцы
5 месяцаў
11 месяцаў
21 месяц і г.д.

Сынтаксіс для гэтага: [[num]] [[?num|месяц|месяцы|месяцаў]]

Такім чынам, калі вы бачыце неадпаведнасьць, можаце паведамляць у гэтай суполцы.

Ці можаце ўжыць новую зручную прыладу для прапановаў перакладу ці выпраўленьня памылак у перакладзе, нават калі вы ня маеце правоў перакладчыка.

Спачатку трэба зайсьці ў інтэрфэйс перакладу http://www.livejournal.com/translate/edit.bml?lang=be, дзе, з дапамогай пошуку, трэба знайсьці патрэбныя вам радкі. Потым зь левай ніжняй часткі вакна трэба скапіяваць адрас старонкі на якой знаходзіцца адпаведны радок. Далей гэты адрас трэба ўвесьці на старонцы http://www.minilog.com/ljtranslate/, дзе вы можаце стварыць сваю прапанову, а далей ужо нехта з адпаведнымі правамі зацьвердзіць ці не вашую прапанову.
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

Каманда перакладчыкаў [Снж. 7, 2005|12:03 am]
lj_belarusian

redwingedduck
Вітаю, шаноўнае спадарства!

Некаторы час таму кіраўніцтва LiveJournal.com дасылала лісты дзейным удзельнікам камандаў перакладу інтэрфэйсу ЖЖ, каб удакладніць, хто зь іх зьяўляецца дзейным перакладчыкам. Апынулася так, што я быў прызначаны новым старшынём каманды беларускіх перакладчыкаў. І на просьбу кіраўніцтва даводжу да вас наступную інфармацыю. Калі вы сапраўды жадаеце дапамагчы ў перакладзе ёсьць дзьве магчымасьці:

- вы ўпэўненыя, што проста абавязаныя быць у камандзе беларускіх перакладчыкаў. Для гэтага трэба зьвязацца са мной (бо я маю магчымасьць і абавязак выдаваць такія правы), каб каардынаваць нашыя дзяньні. Мы дамаўляемся, што і як будзем рабіць, я ўводжу вас у курс справы і выдаю вам адпаведныя правы;

- калі вы знаходзіце нейкую памылку, ці недарэчнасьць, ці маеце патрэбу абмеркаваць нейкую частку перакладу, дык пачувайцеся вольна і пішыце ў гэтую суполку пра знойдзеную недакладнасьць.

Больш падрабязную і актуальную можна пачытаць у lj_translate.
Спасылка24 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 17, 2005|07:37 pm]
lj_belarusian

czalex
Шаноўныя перакладчыкі,
мэню LJ пэрманэнта мяняецца, але наш беларускі пераклад не заўжды пасьпявае за абнаўленьнямі.

З новага:

My LJ - Мой LJ

Your ScrapBook - Ваш фотаальбом
Main - Галоўная
Upload - Ладаваць
View - Глядзець
Galleries - Галерэі
Styles - Стылі
Groups - Групы

Your Userpics - Вашы выявы (чамусь зноў стала па-ангельску)
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Жнв. 16, 2005|01:23 pm]
lj_belarusian

siarjuk
Новое комьюнити Сообщества Беларуси comm_by
Комьюнити служит неким катологом белорусских сообществ живого журнала. Если вы знаете о существавании какого-то напишите пост.
Участие свободное, все участники могут писать в это сообщество сразу после вступления, новые записи становятся видны сразу.
В одном посте - описание одного сообщества.
СпасылкаПракамэнтаваць

Tags [Чэр. 30, 2005|07:10 pm]
lj_belarusian

redwingedduck
Як перакладаць tag - ярлык, этыкетка, тэг? Неяк яшчэ? Вашыя прапановы?

Абнаўленьне:
Прыклады ўжываньня слова tag(s) на сайце livejournal.com:
- User's tags;
- Current tags;
- Tags system is currently disabled;
- Edit Tags on Entry;
- Manage Entry Tags;
- You haven't created any tags yet;
- Tag properties.
і г.д.
Спасылка18 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Крс. 22, 2005|05:31 pm]
lj_belarusian

bofh1459
How does one say "My hovercraft is full of eels" in Belarusian? (Cyrillic please)
Спасылка5 камэнтароў|Пракамэнтаваць

navigation
[ viewing | 10 entries back ]
[ go | earlier/later ]