1) "Цi трэба рабiць две вэрсыi - тарашкевiцай ды наркомаўкай?"
Клясычным правапісам. Ня бачу аніводнай добрай прычыны, каб пісаць наркамаўкай. Але, калі нехта мяне пераканае ў адваротным, то можам хоць "наркамаўскай арабіцай" :))))))
2) Абмеркаваньне прапанаваных варыянтаў:
"Community = сябрына"
Мне таксама падабаецца. Калі ніхто не аспрэчыць, то пакінем гэты варыянт. (Я думаю, нас ня так шмат, каб нейкія апытанкі ці галасаваньні ладзіць)
"FAQ = FAQ"
No way. Пераклад якраз разьлічаны на тых, хто не валодае ангельскай мовы. Такім чынам, пакідаць гэты акронім лічу абсалютна не прымальным. Таксама асабіста мне не падабаюцца размаітыя наватворы накшталт ЧаПы (ЧАстыя ПЫтаньні), бо ізноў жа паспаліты чытач наўрад ці здагадаецца, што маецца на ўвазе. Якое ж выйсьце? Цяжка казаць. Я думаю, напрыклад так:
"FAQ = "Пытаньні і адказы FAQ"
Ці наагул нешта накшталт гэтага:
"FAQ = Дапамога" (нават лепш за папярэдняе, бо адразу ж зразумела, што ўтрымліваецца на гэнай старонцы)
"User = карыстальнік"
Задаўгое, патыхае канцылярызмам, але напэўна нічога лепшага няма і будзем пісаць "карыстальнік". Ці ёсьць альтэрнатывы?
"Thread = ланцуг"
Ня згодны. Ланцуг - гэта chain. "Стандартны" пераклад гэтага тэрміну - "галінка". Хаця ў нас у белмове на гэты конт стандартаў яшчэ не выпрацавана (пагэтаму ў папярэднім сказе я ўжыў слова "стандартны" ў двухкосьсях), так што калі астатнія згодныя, што "ланцуг" больш адпавядае, то няхай будзе яно. Але асабіста ў мяне пры слове "ланцуг" асацыяцыя: па двары бегае злы сабака і бразгатае мэталёвым ланцугом. :))
Journal, мне здаецца, трэба перакладаць толькi як дзёньнік i тады Live Journal = Жывы Дзёньнiк
"Журнал" выглядае бліжэйшым, бо гэта не зусім дзёньнік. Нехта, кожны тыдзень ставіць новую фотку. Нехта проста дае цікавыя лінкі некалькі разоў штодня. Гэта дзёньнікі? Я б хутчэй назваў гэта журналам. Але я зусім не супраць слова "дзёньнік". Калі астатнія згодныя, то няхай будзе "дзёньнік", зрэшты этымалёгія слова перагукаецца з французскім journal.
Friend Of = хутчэй будзе "сябруе са мной"
Sounds good. Any objections? Але тады ў тым самым дакумэнце "friends" як "сябрую з"?
Friends View = "стужка сяброў"?
Не надта падабаецца мне гэная "стужка". Я тут бачу непасрэдную кальку з расейскай: "лента". У іх там lenta.ru, "лента новостей", "лента друзей". Маё разуменьне беларускага слова "стужка" гэтаму usage не адпавядае. Гэта стужка на галаве, на сьцягу, на тканіне, і зрэшты ў фатакамэры і ў кінапраектары. Усё. Тыя блогі я не ўспрымаю як "стужку". Хаця, калі добрых альтэрнатываў не запрапануеце, то я згодны перакладаць "стужка", але спадзяюся, што знойдзем лепшы адпаведнік.
Community = сябрына, таварыства, задзіночаньне, гурток, грамада, талака :)
Сяброўства забыў :) Мне гурток ды грамада гучаць вельмi няблага
"Грамада"? У нас амаль усе партыі гэтае слова ўстаўляюць у назву, нейкі ў ёй мужыцка-народна-зпалітазаваны "прысмак" ёсьць? Ці не? "Гурток" - гэта ў доме "культуры" :). Нейкія асацыяцыі ня тыя. Я ўяўляе нешта вельмі камэрнае і абмежаванае, магчыма гэта з-за паменшальна-ласкальнага суфіксу "-ок"?
Memories = выбранае
Добра. Мне падабаецца.
FAQ = ЗаЧаПы (Занадта Частыя Пытаньнi)
Не. Абсалютнае цьвёрдае "не". Ты перакладаеш, каб людзі цябе разумелі, а не каб іх заблытаць! Гл. вышэй мой камэнтар да Ярыкава допіса.
User = Карыстальнiк (але старацца замяняць на тое, што будзе падыходзiць па кантэксце)
Гл. там сама. І ня трэба замяняць "на тое, што будзе падыходзiць па кантэксце". Гэта заганная практыка. Uniformity is very important. Трэба паўсюль пісаць аднолькава.
Thread = Галiна (галiна абмяркаваньня)
Проста галіна, ІМХО.
Post = допіс
Добра. Я згодны.
Comment - камэнтар цi занатоўка
Камэнтар па-мойму цалкам нармальнае слова.
3) Пераглядзеў асноўныя старонкі і FAQ і адшукаў яшчэ колькі важных тэрмінаў. Я пазначыў тлустым фантом словы, якія я наагул не ўяўляю, як перакласьці.
username
login
logout
Recent
User info
Personal info
Random
Download
interests
account
paid account
undelete
picture
community maintainer
overrides
custom mood themes
customized
To-Do list
Прапаноўвайце варыянты.
ЗЫ. Дзе
ЗЗЫ. Welcome