RWD (redwingedduck) wrote in lj_belarusian,
RWD
redwingedduck
lj_belarusian

Рознае

Цяпер інтэрфэйс перакладу падтрымлівае беларускую мову ў пляне перакладу назоўнікаў, што адпавядаюць лічбам, ці іншым колькасным зьявам. Напрыклад, цяпер пры перакладзе сыстэма ўжывае правільную форму назоўнікаў:
1 месяц
2 месяцы
5 месяцаў
11 месяцаў
21 месяц і г.д.

Сынтаксіс для гэтага: [[num]] [[?num|месяц|месяцы|месяцаў]]

Такім чынам, калі вы бачыце неадпаведнасьць, можаце паведамляць у гэтай суполцы.

Ці можаце ўжыць новую зручную прыладу для прапановаў перакладу ці выпраўленьня памылак у перакладзе, нават калі вы ня маеце правоў перакладчыка.

Спачатку трэба зайсьці ў інтэрфэйс перакладу http://www.livejournal.com/translate/edit.bml?lang=be, дзе, з дапамогай пошуку, трэба знайсьці патрэбныя вам радкі. Потым зь левай ніжняй часткі вакна трэба скапіяваць адрас старонкі на якой знаходзіцца адпаведны радок. Далей гэты адрас трэба ўвесьці на старонцы http://www.minilog.com/ljtranslate/, дзе вы можаце стварыць сваю прапанову, а далей ужо нехта з адпаведнымі правамі зацьвердзіць ці не вашую прапанову.
Subscribe

  • Feedback

    А як бы вы пераклалі feedback увогуле і ў такім выпадку ў прыватнасьці: Your feedback has been submitted and will be read by members of…

  • Nudge (апытаньне)

    Паводле дыскусіі створанае апытаньне. Калі ласка, прыміце ўдзел.

  • Nudge

    На LiveJournal.com зьявілася новая мажлівасьць: http://www.livejournal.com/friends/nudge.bml Завецца яна "Nudge a Friend!". Сэнс мае такі: калі ваш…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments