Завецца яна "Nudge a Friend!". Сэнс мае такі: калі ваш узаемны (абавязкова!) сябар не пісаў у свой дзёньнік больш за тыдзень, вы можаце накіраваць яму ліст эл.пошты праз вэб-інтэрфэйс LiveJournal.com з пажаданьнем, каб ён абнавіў свой журнал.
Вось і ўзьнікла пытаньне дакладнага перакладу слова "nudge" на беларускую. Непасрэдны пераклад слова: лёгка падштурхнуць локцем, падахвочваць, заахвочваць. Але яны крыху не пасуюць у гэтым кантэксьце. Мо вы нешта падкажаце?
Пакуль варыянты такія (nudge a friend, nudge):
- разварушы сябра, разварушыць;
- падахвоць сябра, падахвоціць;
- падштурхні сябра, падштурхнуць.