- iмя Р імя (імені) Д імю (імені) Т імем (іменем) М імі (імені); мн. імі (імёны), імяў (імён і імёнаў) // Арфаграфічны (НН)
Гэта значыць, што можна сказаць як "працэс зьмены імя", так і "працэс зьмены імені"; як "ўвайшлі пад сваім імем" так і "ўвайшлі пад сваім іменем"; як "па вашым імі" так і "па вашым імені".
Я лічу, што лепей выкарыстоўваць паўсюль у ЖЖ толькі адзін варыянт - ці з "ен", ці безь яго, але каб была аднастайнасьць. Мне асабіста падабаецца варыянт бязь "ен", бо ён неяк болей "тарашкевіцкі".
Напішыце, што думаеце з гэтай нагоды. Трэба вызначыцца.