?

Log in

No account? Create an account
Як скланяць "імя" - LiveJournal.com па-беларуску [entries|archive|friends|userinfo]
lj_belarusian

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Як скланяць "імя" [Стд. 31, 2006|04:17 pm]
lj_belarusian

lj_belarusian

[mirritil]
Слова "імя" скланяць можна па-рознаму:

- iмя Р імя (імені) Д імю (імені) Т імем (іменем) М імі (імені); мн. імі (імёны), імяў (імён і імёнаў) // Арфаграфічны (НН)

Гэта значыць, што можна сказаць як "працэс зьмены імя", так і "працэс зьмены імені"; як "ўвайшлі пад сваім імем" так і "ўвайшлі пад сваім іменем"; як "па вашым імі" так і "па вашым імені".

Я лічу, што лепей выкарыстоўваць паўсюль у ЖЖ толькі адзін варыянт - ці з "ен", ці безь яго, але каб была аднастайнасьць. Мне асабіста падабаецца варыянт бязь "ен", бо ён неяк болей "тарашкевіцкі".

Напішыце, што думаеце з гэтай нагоды. Трэба вызначыцца.
СпасылкаАдказаць

Comments:
[User Picture]From: redwingedduck
2006-02-02 09:53 am (UTC)
тут бы я паспрачаўся, я ўсё ж мяркую, што правільней было б пакідаць так, як напісаў перакладчык, то бок пакідаць разнастайнасьць, бо ў гэтым выпадку гэта не прынцыпова
(Адказаць) (Parent) (Thread)
[User Picture]From: mirritil
2006-02-02 09:54 am (UTC)
ну тут я згодзен, ва ўсялякім разе пакуль працы ня зробленай зусім яшчэ вельмі шмат, каб у старое лезьці і перапраўляць :)
(Адказаць) (Parent) (Thread)