January 31st, 2006

Mir'ritil

Як скланяць "імя"

Слова "імя" скланяць можна па-рознаму:

- iмя Р імя (імені) Д імю (імені) Т імем (іменем) М імі (імені); мн. імі (імёны), імяў (імён і імёнаў) // Арфаграфічны (НН)

Гэта значыць, што можна сказаць як "працэс зьмены імя", так і "працэс зьмены імені"; як "ўвайшлі пад сваім імем" так і "ўвайшлі пад сваім іменем"; як "па вашым імі" так і "па вашым імені".

Я лічу, што лепей выкарыстоўваць паўсюль у ЖЖ толькі адзін варыянт - ці з "ен", ці безь яго, але каб была аднастайнасьць. Мне асабіста падабаецца варыянт бязь "ен", бо ён неяк болей "тарашкевіцкі".

Напішыце, што думаеце з гэтай нагоды. Трэба вызначыцца.
Mir'ritil

Выявы; Images and Userpics

На цяперашні момант у перакладах паўсюль і Images, і Userpics перакладаюцца як "Выявы". Гэта прыводзіць да блытаніны; напрыклад, на старонцы інфармацыі пра карыстальніка ў нас ёсьць дзьве спасылкі на выявы: юзэрпікі і галерэі.

Трэба тэрмінова штосьці з гэтым рабіць. Я прапаную ўсё ж такі вынайсьці іншае слова для юзэрпікаў...