З учорашняга дня вы можаце адной настройкай зрабіць так, што ваш навігацыйны бар зьверху старонкі будзе на беларускай (а не на ангельскай, расейскай ці ўкраінскай, як я бачу ў сваіх беларускамоўных фрэндоў); камэнтаваць вас можна будзе, націскваючы на надпіс "Пракамэнтаваць", а сачыць за камэнтарамі, суадносна, лінкам "Сачыць за камэнтарамі".
Як гэта зрабіць:
1. Перайсьці на http://www.livejournal.com/customize/style.bml. Выбачайце, што гэтая старонка яшчэ не перакладзеная :(.
2. У сэкцыі "Layout & Language" пад Language выбраць Belarusian.
Віншую! :) Спадзяюся назіраць болей ЖЖ, беларускамоўных ня толькі па кантэнце, але і ў "службовай" частцы. Распаўсюджвайце інфу ;). Камэнты і заўвагі - сюды.
UPDATE: пасьля таго, як зьявілася новая панэль наладкі стыляў, мову трэба мяняць на старонцы http://www.livejournal.com/customize/options.bml . Там - разьдзел Presentation, у ім - "Мова".