Таму цяпер правядзем галасаванку, якія словы будзем ужываць надалей. Пачнем з:
выява ці малюнак (карыстальніка)
Жывы журнал ці дзёньнік
І хачу адзначыць, што гэты варыянт перакладу інтэрфэйсу зусім не канчатковы і можа быць зьменены, таму абмяркоўвайце актыўна, бо я не магу прыняць варыянт перакладу, які падабаецца выключна толькі аднаму чалавеку. І я не магу стварыць пераклад, які спадабаецца кожнаму.
Да таго ж, кожны мае выбар, карыстацца беларускім, расейскім, ангельскім ці нейкім іншым варыянтам перакладу. А калі камусьці не падабаецца мой пераклад - хай зробіць лепшы, і няхай тады ўжо карыстальнікі Жывога Журналу вызначаць які пераклад ім падабаецца больш.