abitura (abitura) wrote in lj_belarusian,
abitura
abitura
lj_belarusian

Яшчэ раз пра беларускую адукацыю ў Еўрапейскім Саюзе - беларуская філалогія ў Вільні

Ліц. М 000462 выд.05.12.2004 Міністэрствам адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі


ВІЛЕНСКІ ПЕДАГАГІЧНЫ
УНІВЭРСІТЭТ
абвяшчае набор абітурыентаў
на 1 курс
факультэта славістыкі
па спецыяльнасці
беларуская філалогія


Навучанне завочнае платнае.

Прыём дакументаў – да 15.09.2004 г.


Падрабязная інфармацыя:
Baltarusių filologijos katedra
(кафедра беларускай філалогіі)
Vilniaus pedagoginis universitetas
Studentų g. 39-527
2004
Vilnius
LIETUVA

Тэл. маб.: (+370) 615275 77 (Літва)
(8 029) 615 30 57 (Беларусь)
Тэл. у Баранавічах: (8 0163) 47 05 03
e-mail: belfil@vpu.lt
http://www.vpu.lt/balfil


1. На платнае завочнае навучанне прысаюцца грамадзяне Беларусі, Літвы і іншых краін без уступных экзаменаў паводле наступных дакументаў:

· атэстат альбо дыплом вышэйшай школы (ксеракопія),
· тры фотакарткі (3х4),
· выпіска з працоўнай кніжкі (калі ёсць),
· ксеракопія пашпарта.

2. Дакументы падаюцца асабіста ці па пошце на адрас універсітэта.

Прыём дакументаў:
· для замежных грамадзян да 15.09.2004г. (магчыма і пазней – па дамоўленасці)
· для грамадзян Літвы – да пачатку навучальнага года.

3. 40 літаў за рэгістрацыю дакументаў і афармленне запрашэння для візы ўносяцца асабіста пры падачы дакументаў альбо пасля прыезду на вучобу (калі дакументы перасланы па пошце).

4. Разам з выклікам на вучобу даецца інфармацыя адносна візы, жылля, аплаты і г.д.

5. Універсітэт аказвае дапамогу ў вырашэнні жыллёвага пытання і атрыманні візы для ўезда ў Літву. Віза пад час вучобы льготная.

6. Кошт навучання на завочным аддзяленні – 1400 літаў.

Плата за вучобу ажыцяўляецца па семестрах, за першае паўгоддзе наступным чынам:

а) банкаўскім пераводам на валютны або літавы рахунак Віленскага педагагічнага універсітэта;

б) прадстаўніку Універсітэта пры падпісанні кантракта ў Беларусі 9месца і дата паведамляюцца дадаткова);

в) асабіста альбо праз даверанную асобу. Асобы, якія ўнеслі плату да пачатку навучальнага года, атрымліваюць права на льготную шматразовую візу ў Літоўскую рэспубліку;

г) пад час сесіі асабіста. У такім выпадку студэнт самастойнае афармляе візу на аднаразовы ўезд ў Літоўскую Рэспубліку , а пасля аплаты атрымлівае запрашэнне для візы.

7. Паміж студэнтам і ВПУ падпісваецца кантракт, які з' яўляецца галоўным юрыдычным дакументам на тэрмін навучання і абумоўлівае правы і абавязкі абодвух бакоў.

8. Пасля заканчэння студэнту выдаецца дзяржаўны дыплом бакалаўра. Названы дакумент на тэрыторыі Беларусі мае юрыдычную сілу.

9. Выкладанне вядзецца на беларускай і рускай мовах.
Subscribe

  • http://www.livejournal.com/support/see_request.bml?id=1878620

    mr_jedai піша ў Службу падтрымкі: Дзень добры! Пераключыу налады часопiсу на беларускую мову и зауважыу шмат памылак. Некаторыя з iх…

  • Працяг працы?

    Спадарства, можа давайце працягнем працу над перакладам ЖЖ на беларускую мову. Справа ў тум, што 35 адсоткаў - гэта зусім мала, а калі крыху…

  • Памылка

    alesyazpalessya пiша:

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments